Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі заклікае да вакцынацыі супраць COVID-19. На прэс-канферэнцыі, падчас якой былі прадстаўленыя вынікі паседжання ўрадавай групы антыкрызіснага кіраванні, кіраўнік урада нагадаў, што сам ён ужо прышчэплены вакцынай AstraZeneca.
- Я задаволены, што сам мог прайсці вакцынацыю, згодна з графікам вакцынацыі паасобных узроставых катэгорыяў жыхароў краіны. Я прышчапіўся вакцынай кампаніі AstraZeneca. Я лічу, што варта паставіць укол, як толькі нехта можа прышчапіцца. Варта гэта зрабіць як мага хутчэй.
Прэм’ер-міністр Маравецкі нагадаў, што ў маі Польшча павінна атрымаць 10 мільёнаў дозаў вакцыны ад каранавіруснай інфекцыі.
ІАР ПР/нг