Беларуская Служба

У Беластоку будзе створаны цэнтр дзяржаўнай дапамогі палякам з-за ўсходняй мяжы

10.05.2021 18:38
Гэты цэнтр будзе прымаць таксама беларусаў, якія вымушаныя збягаць ад рэпрэсій у сваёй краіне і якія не паходзяць з польскіх сем'яў
        -   -
У Беластоку будзе створаны цэнтр дзяржаўнай дапамогі палякам з-за ўсходняй мяжы - сказаў аб гэтым у Беластоку Ян ДзедзічакPAP/Artur Reszko

У Беластоку будзе створаны цэнтр дзяржаўнай дапамогі палякам з-за ўсходняй мяжы. Ён будзе дзейнічаць у рамках урадавага плану дапамогі Беларусі, на які было выдзелена 50 мільёнаў злотых ($13 млн), – сказаў аб гэтым у Беластоку
паўнамоцны прадстаўнік ураду па пытаннях польскай дыяспары і палякаў за мяжой Ян Дзедзічак:

-Мы хочам, каб Беласток быў цэнтральным пунктам дапамогі палякам, якія вырашаць перасячы мяжу. Мы хочам, каб у Беластоку нашыя землякі маглі атрымаць інфармацыю, якім чынам акліматызавацца ў Польшчы, якія ўмовы побыту і наогул пра магчымасці знайсці сваё месца ў роднай краіне.

Гэты цэнтр будзе прымаць таксама беларусаў, якія вымушаныя збягаць ад рэпрэсій у сваёй краіне і якія не паходзяць з польскіх сем'яў, сказаў Падляшскі ваявода Богдан Пашкоўскі.

- Я рады, што нашае ваяводства будзе такім месцам, дзе будзем аказваць падтрымку палякам з Беларусі і таксама людзям, якія не маюць польскіх каранёў, але ім патрэбная дапамога, і яны яе тут атрымаюць.

Колькасць грамадзян Беларусі, якія маюць від на жыхарства ў Польшчы, перавысіла 30 тысяч чалавек. Такія дадзеныя падае Упраўленне па справах замежнікаў. За апошнія два гады гэтая група вырасла на 50 адсоткаў. У большасці беларусаў ёсць дазволы на пастаяннае пражыванне, выдадзеныя ў сувязі з паходжаннем з Польшчы і Картай паляка.
З леташніх прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі колькасць людзей, якія звяртаюцца за міжнароднай абаронай у Польшчу, таксама павялічылася. Са жніўня 2020 года да канца сакавіка 2021 года такія заявы падалі больш за 630 беларусаў.

яс