Беларуская Служба

Сёння ўзнагадодзяць ляўрэатаў прэміі імя Яна Радовіча «Аноды»

23.05.2021 14:11
Упершыню будзе ўручаная ганаровая ўзнагарода, якую атрымае Ванда Трачык-Стаўска.
    .
Звон у Музеі варшаўскага паўстання.Autorstwa 1878 power - Praca własna, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=5622972

Сёння ў Музеі Варшаўскага паўстання адбудзецца цырымонія ўзнагароджання ляўрэатаў прэміі Яна Радовіча «Аноды». Як паведаміў Польскаму радыё старшыня журы прэміі Ян Радовіч, сёлета, акрамя ўзнагарод у намінацыях «За жыццёвыя дасягненні», «Выключны ўчынак» і «Сацыяльнае дзеянне», упершыню будзе ўручаная ганаровая ўзнагарода. Яе атрымае Ванда Трачык-Стаўска – гарцэрка аддзелу «Шэрых шэрагаў», якая змагалася ў Варшаўскім паўстанні:

- Яна з’яўляецца не толькі «паўстанцам часоў міру», але таксама была паўстанцам часoў вайны і гэта на першым фронце. Ёй было 16 гадоў, калі пачалося Варшаўскае паўстанне. Яна была на ўсіх барыкадах у цэнтры сталіцы. Пастаўляла паўстанцам велізарную колькасць броні і патронаў.

Узнагарода імя Яна Родавіча «Аноды» – ганаровая прэмія ўстаноўлена восем гадоў таму Музеем Варшаўскага паўстання. Узнагарода ўшаноўвае Яна Родавіча «Аноду» – легендарнага вайскоўца батальёна «Зоська», удзельніка акцыі пад Арсеналам, кавалера ордэна Virtuti Militari і, перш за ўсё, цудоўнага і адданага калегу.

Мэта ўзнагароды – захаваць памяць пра падзеі 1944 года і прасоўваць каштоўнасці паўстанцаў Варшавы, такія як: свабода, адказнасць, таварыскасць, гонар, дапамога патрабуючым, альтруізм і адвага.

аз