Беларуская Служба

З сённяшняга дня Польшча блакуе паветраны рух для перавозчыкаў з Беларусі

27.05.2021 08:58
У панядзелак кіраўнікі ЕС вырашылі падрыхтаваць эканамічныя санкцыі, на якія да гэтага часу не было аднагалоснай згоды.
Акцыя пад пасольствам Беларусі ў Рызе PAP/EPA/TOMS KALNINS

Такім чынам, кажа прэс-сакратар урада Пётр Мюлер, Польшча выконвае рашэнні саміту Еўрапейскай рады.

-Польшча ўводзіць забарону палётаў для кампаній, якія паходзяць з Беларусі. Гэта наступства агрэсіўнай дзейнасці з мэтай пасадкі самалёту. Мы ведаем, што сапраўдная мэта была ў тым, каб затрымаць аднаго з беларускіх апазіцыянераў.

Пётр Мюлер дадаў, што ў санкцыйны пакет увайшлі і іншыя абмежаванні на рэжым Мінска.

-Польшча і іншыя еўрапейскія краіны не могуць пагадзіцца з такога тыпу паводзінамі. У сувязі з тым яна зрабіла высновы і прадпрыняла крокі, сярод якіх закрыццё паветранага руху для самалётаў з Беларусі. У бліжэйшыя дні будуць прынятыя эканамічныя санкцыі, якія павінна заьвердзіць Еўрапейская рада.

У панядзелак увечары ў Бруселі кіраўнікі ЕС вырашылі хутка падрыхтаваць галіновыя эканамічныя санкцыі, на якія ў супольнасці да гэтага часу не было аднагалоснай згоды.

Цяпер прэзідэнты і прэм'ер-міністры 27 краін абавязалі кіраўніка дыпламатыі ЕС падрыхтаваць прапановы па эканамічных абмежаваннях. Удзельнікі саміту таксама дамовіліся прадоўжыць існуючыя дыпламатычныя санкцыі, уведзеныя супраць рэжыму з мінулага года за фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў і рэпрэсіі супраць грамадзян. Новыя чыноўнікі рэжыму і кампаніі, якія фінансуюць улады, павінны быць унесены ў чорны спіс.

ав