Беларуская Служба

Дарагавізна ў Польшчы б'е чарговы рэкорд

02.06.2021 09:01
Інфляцыя самая высокая за апошнія 10 гадоў.
 .
Ілюстрацыйны здымак.stevepb/pixabay.com/CC0

Паводле звестак Цэнтральнага статыстычнага ўпраўлення, у маі інфляцыя ў Польшчы склала 4,8% у параўнанні з маем мінулага года. У параўнанні з мінулым годам цэны выраслі на 33%.

Гэтае павышэнне коштаў у маі зʼяўляецца самым хуткім за апошнія дзесяць гадоў. На жаль, эксперты прагназуюць, што вяртанне польскай эканомікі да дапандэмічнай актыўнасці не будзе саюзнікам у барацьбе з інфляцыяй. Такім чынам, рост цэн будзе назірацца на працягу доўгага часу.

Як паведамляе «Rzeczpospolita», інфляцыі будзе спрыяць таксама дынамічнае павелічэнне знешняга попыту. Гэта, у сваю чаргу, вынік добрай сітуацыі ў польскай прамысловасці.

ав

У Польшчы самы нізкі ўзровень беспрацоўя на фоне ўсяго ЕЗ

01.06.2021 18:19
У зоне еўра беспрацоўе ў красавіку склала 8 адсоткаў.