Беларуская Служба

Анджэй Дуда сустрэўся з Ціханоўскай і польскімі актывісткамі з Беларусі

04.06.2021 15:15
Польскі прэзідэнт абвінаваціў беларускія ўлады ў спробах пасварыць палякаў і беларусаў.
       :  ,     .
Анджэй Дуда і актывісткі Саюза палякаў у Беларусі: Ірэна Бярнацкая, Марыя Цішкоўска і Ганна Панішэва.PAP/Wojciech Olkuśnik

Прэзідэнт Польшчы сустрэўся з лідаркай беларускай апазіцыі Святланай Ціханоўскай і актывісткамі Саюза палякаў у Беларусі, якія пасля вызвалення з турмы знаходзяцца ў Польшчы.

Анджэй Дуда выказаў задавальненне, што дзякуючы дыпламатычным намаганням Польшчы, Ірэна Бярнацкая, Марыя Цішкоўска і Ганна Панішэва былі вызвалены з арышту:

- На будучым тыдні плануецца сустрэча польскіх уладаў і польскіх актывістак з Беларусі з прадстаўнікамі арганізацыі Współnota Polska. Мы спадзяемся, што час праведзены ў Польшчы будзе добра выкарыстаны. Мы маем надзею, што канчаткова яны змогуць вярнуцца ў Беларусь – да сваіх сeм’яў, дамоў, сябраў. Яны полькі, але яны таксама грамадзянкі Беларусі, якая з’яўляецца іхнай краінай.

Прэзідэнт дадаў, што размаўляў з польскімі актывісткамі пра ўмовы ў беларускіх турмах, сітуацыю ў польскіх школах, а таксама ўмовы дзейнасці Саюза палякаў у Беларусі.

Анджэй Дуда абвінаваціў беларускія ўлады ў спробах пасварыць палякаў і беларусаў.

аз