Беларуская Служба

Польскія палітыкі: Па справе Беларусі палітычнае асяроддзе ў Польшчы павінна гаварыць адным голасам

05.06.2021 16:22
Учора прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда сустрэўся з лідарам беларускай апазіцыі Святланай Ціханоўскай.
,    .
Баброўнікі, мітынг для свабоднай Беларусі.PAP/Artur Reszko

Польскія палітыкі лічаць, што ў Беларусі павінны адбыцца ўнутраныя змены, а па справе суседняй краіны палітычнае асяроддзе ў Польшчы павінна гаварыць адным голасам.

Павел Салэк(Paweł Sałek) з Канцылярыі прэзідэнта падкрэсліў, што палякі ў Беларусі і беларусы ў Польшчы павінны мець магчымасць жыць добра і мірна. Ён нагадаў, што прэзідэнт Анджэй Дуда запэўніў аб сваіх дзеяннях, накіраваных на прадухіленне канфлікту паміж абедзвюма нацыямі:

- У Беларусі зараз праходзіць спроба пасварыць беларусаў і палякаў. Да гэтага нельга дапусціць. Тым часам захады польскай дыпламатыі і прэзідэнта на міжнароднай арэне павінны садзейнічаць агучванні актуальнай сітуацыі ў Беларусі, у тым ліку стаўлення рэжыму да беларускай апазіцыі і польскай меншасці.

Еўрадэпутат ад апазіцыйнай «Грамадзянскай платформы» Анджэй Галіцкі (Andrzej Halicki) падкрэсліў, што ў дачыненні да ўладаў у Мінску павінны быць уведзеныя дадатковыя санкцыі:

-Я лічу, што гэтыя дзеянні недастатковыя, а дадаткова Лукашэнка мае абаронцу ў асобе Уладзіміра Пуціна. Аперацыя прымусовай пасадкі самалёта ў аэрапорце Мінска прайшла пры супрацы з расійскімі спэцслужбамі. Зараз, гэта Пуцін, які спрыяе міжнароднаму тэрарызму павінен быць мэтай дзеяння міжнародных арганізацыі.

Намеснік міністра культуры, нацыянальнай спадчыны і спорту Яраслаў Селін(Jarosław Sellin) нагадаў, што са жніўня Польшча актыўна дзейнічае па справе Беларусі:

- Па польскай ініцыятыве адбыўся саміт Еўрапейскага Савета па справе Беларусі. Тады былі прынятыя першыя рашэнні аб санкцыях, быў агучаны план эканамічнай дапамогі Беларусі ў памеры 3 мільярдаў еўра на выпадак добраахвотнай адстаўкі Лукашэнкі. Пазней мы прынялі ў Польшчы 120 тысяч беларусаў, увялі візавыя аблягчэнні, павялічылі падтрымку для тэлеканала «Белсат» і незалежных СМІ ў Беларусі.

Нагадваем, учора прэзідэнт Анджэй Дуда сустрэўся з лідарам беларускай апазіцыі Святланай Ціханоўскай і вызваленымі з арышту прадстаўнікамі польскай меншасці ў гэтай краіне.

Пасля сустрэчы ён запэўніў, што Польшча падтрымлівае пераўтварэнні ў Беларусі і зробіць усё, каб пазбегнуць варожасці паміж польскай і беларускай нацыямі.

аз