Беларуская Служба

У Падляшскім музеі народнай культуры прайшоў сямейны пікнік для імігрантаў

06.06.2021 18:17
Сярод іх – беларускія семʼі, якія прымалі рашэнні аб міграцыі з-за пагрозы палітычных рэпрэсій у іх краіне.
ПікнікPAP/Artur Reszko

У Падляшскім музеі народнай культуры прайшоў сямейны пікнік для імігрантаў, у тым ліку з Беларусі. Мэтай мерапрыемства была інтэграцыя супольнасці замежнікаў, якія пражываюць у горадзе, але таксама іх знаёмства з польскай культурай.

Пікнік быў арганізаваны фондам «Акно на Усход», які на працягу многіх гадоў падтрымлівае супольнасць імігрантаў з-за ўсходняй мяжы, якія выбіраюць Беласток месцам пражывання ў Польшчы.

У цяперашні час фонд апякуецца больш за паўтысяччу сем'яў з Усходу – Беларусі, Украіны, Расіі, Грузіі і Казахстана. Сярод іх – беларускія семʼі, якія прымалі рашэнні аб міграцыі з-за пагрозы палітычных рэпрэсій у іх краіне.

Павал Міцкевіч з фонду «Акно на Усход» звярнуў увагу на тое, што, напрыклад, у верасні і кастрычніку 2020 года ў горад прыехала вялікая група беларусаў, перакананых, што «да новага года можна будзе вярнуцца» у сваю краіну. «І іх часовае знаходжанне ў Беластоку падоўжылася. Такім чынам, тым больш неабходная такая інтэграцыя, адаптыўныя сустрэчы», – сказаў Міцкевіч.

ав


. .