Беларуская Служба

Джазмен Лешак Можджэр – госць другога дня фестывалю нацыянальных і этнічных меншасцей

20.06.2021 14:07
Мэта фестывалю – паказаць уплыў нацыянальных меншасцей на фарміраванне польскай культуры, музыкі і ідэнтычнасці.
Лешак МожджэрAutorstwa Maciej Jaros (commons: Nux, wiki-pl: Nux) - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=11263262

Другі дзень V Музычнага фестывалю нацыянальных і этнічных меншасцей Польшчы прысвечаны музыцы Мазовіі. Мэта фестывалю, які ладзяць Нацыянальны цэнтр культуры і Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны – паказаць уплыў нацыянальных меншасцей на фарміраванне польскай культуры, музыкі і ідэнтычнасці.

Аўтар ідэі мерапрыемства і яго дырэктар Міла Курціс(Milo Kurtis) паведаміў, што зоркай сённяшняга вечара стане гурт «Капела з вёскі Варшава»:

- Гэта адзін з найбольш вядомых калектываў гатунку, які называюць «музыка свету». Ну, але я падумаў, што, як Мазовія – то Лешак Можджэр. Джазавыя музыка Можджэра ў спалучэнні з музыкай «Капелі з вёскі Варшава» – гэта будзе незвычайная рэч; вялікае музычнае свята.

Канцэрт запланаваны на 19.00 у клубе «Стодола» ў Варшаве і будзе транслявацца на сайце Нацыянальнага цэнтра культуры.

аз