Польшча даставіць у Літву ваенныя намёты з абсталяваннем – заявіў міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак. Гэта паспрыяе барацьбе з нелегальнай іміграцыяй з Беларусі.
«Мы падтрымаем нашых саюзнікаў» – напісаў Марыюш Блашчак у Twitter.
Масавы прыток мігрантаў з Беларусі ў Літву сёлета больш чым у 20 разоў большы, чым год таму. Міністр унутраных спраў Літвы лічыць, што беларускія ўлады выкарыстоўваюць нелегальных мігрантаў у гібрыднай вайне з Літвой і ЕС.
Паводле Агнэ Білатэйце, за міграцыйным крызісам стаяць беларускія ўлады.
ав