Беларуская Служба

Урад Польшчы пашырыў праграму, якая прыцягвае ІТ-бізнес у краіну

13.07.2021 16:22
Акрамя беларусаў, з сённяшняга дня ён будзе даступны і грамадзянам іншых краін Усходняга партнёрства і Расіі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Engin_Akyurt /pixabay.com/CC0 Public Domain

Урад Польшчы пашырыў праграму «Poland Business Harbour», якая палягчае пачатак працы альбо вядзенне бізнесу ў Польшчы для замежных спецыялістаў з ІТ-індустрыі і тэхналагічных кампаній. Акрамя беларусаў, з сённяшняга дня ён будзе даступны і грамадзянам іншых краін Усходняга партнёрства (Украіны, Малдовы, Грузіі, Арменіі, Азербайджана) і Расіі.

Асноўныя мэты пашырэння праграмы – падтрымка польскай эканомікі і большая інтэграцыя з усходнімі краінамі. Паўнамоцны прадстаўнік прэм'ер-міністра па справах GovTech Юстына Арлоўска патлумачыла, што замежнікі змогуць карыстацца тымі ж інструментамі, якія да гэтага часу ўрад прапаноўваў грамадзянам Беларусі ў рамках гэтай праграмы. Сюды ўваходзіць садзейнічанне выдачы віз работніку і яго сямʼі. Для гэтага трэба звязацца з фірмай, якая шукае працаўнікоў у рамках праграмы.

Іншы варыянт – падаць заяўку на праграму «Poland Prize», якая можа дапамагчы замежнікам стварыць стартап у Польшчы. Трэці варыянт – звязацца з Польскім агенцтвам па інвестыцыях і гандлі, каб распрацаваць план пераезду замежнай кампаніі ў Польшчу. Акрамя таго, праграма таксама ўключае, напрыклад, вывучэнне польскай мовы.

Першапачаткова «Poland Business Harbour» была створана ў верасні 2020 года ў адказ на дзеянні беларускага рэжыму ў адносінах да сваіх грамадзян. На сённяшні дзень кошт усяго праекта складае больш за 123 мільёны еўра, а колькасць выдадзеных віз да гэтага часу перавысіла 13 тысяч. Таксама было створана 20 стартапаў, якія раней былі абраны са 150 прадстаўленых праектаў. У праграме ўдзельнічаюць 200 кампаній-партнёраў. Урад не выключае яе далейшага пашырэння.

ав

Беларуская акадэмія, створаная дзевяць месяцаў назад у Польшчы, магла б стаць падмуркам для беларускага ўніверсітэту

30.06.2021 13:27
Адукацыйная ініцыятыва была створана беларускімі выкладчыкамі, каб захаваць акадэмічныя свабоды і акадэмічную супольнасць Беларусі.