Беларуская Служба

Заўтра ў Варшаве чакаецца візіт дарадцы амерыканскага кіраўніка дыпламатыі

21.07.2021 17:17
Галоўным пытаннем у парадку дня будзе газаправод «Паўночны паток 2».
Derek Chollet
Derek Cholletstate.gov

Газаправод «Паўночны паток 2» стане адной з тэм візіту ў Польшчу дарадцы амерыканскага кіраўніка дыпламатыі.

Дэрэк Шоле правядзе тры дні ў Варшаве, учора ён пачаў сваё падарожжа па Еўропе з Кіева. Заўтра запланаваная сустрэча ў МЗС у польскай сталіцы.
Візіт адбываецца ў той час, калі СМІ неафіцыйна паведамляюць, што ЗША і Германія дамовіліся па вырашэнні спрэчкі вакол «Паўночнага патоку 2».

На думку Польшчы, Украіны і іншых краін рэгіёну, гэтая інвестыцыя ўяўляе сабой пагрозу чарговага расійскага энергетычнага шантажу.

Дзярждэпартамент ЗША паведаміў, што перамовы Дэрэка Шоле ў Варшаве будуць датычыцца двухбаковых і рэгіянальных пытанняў, а таксама «агульнай павагі да дэмакратычных каштоўнасцяў і інстытутаў». Прадстаўнік амерыканскай адміністрацыі таксама сустрэнецца з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і дзелавых колаў Польшчы.

яс