Беларуская Служба

Польскія пажарныя дапамогуць грэкам тушыць пажары

07.08.2021 12:48
Дапамога адправіцца з Уроцлава сёння днём.
Афіны PAP/EPA/KOSTAS TSIRONIS

Рашэнне аб накіраванні афіцэраў у Грэцыю прыняў прэм'ер -міністр Матэвуш Маравецкі. Малодшы капітан Гжэгаж Тшэцяк з прэс-групы Генеральнага штаба Дзяржаўнай пажарнай службы звярнуў увагу, што дзеянне па адпраўцы польскіх ратавальнікаў ідзе хуткімі тэмпамі:

-Наша краіна вырашыла накіраваць тэхніку і сулу Дзяржаўнай пажарнай службы. Агулам у Грэцыю накіруюцца 46 адзінак тэхнікі і 143 спецыялісты. Акрамя польскіх, дапамагаюць пажарныя службы з іншых краін, у прыватнасці з Чэхіі і Германіі. Спадзяюся, што міжнародныя сілы дапамогуць хутка справіцца са стыхіяй.

Прэмʼер -міністр Матэвуш Маравецкі напісаў у Twitter, што прэмʼер -міністр Грэцыі Кірыякас Міцатакіс учора прасіў у яго дапамогі ў барацьбе са стыхіяй. У цяперашні час па ўсёй Грэцыі гарыць 154 пажары. З аўторка пажар знішчыў сотні дамоў у паўночных прыгарадах Афін, і тысячам людзей давялося бегчы ў бок узбярэжжа. Ёсць дзве смяротныя ахвяры.

Гіганцкія пажары сталі вынікам спякоты на поўдні Еўропы. На мінулым тыдні ў мацерыковай Грэцыі тэмпература была вышэй за 40 градусаў. Пажары ўспыхнулі і ў суседніх краінах: Албаніі, Балгарыі і Паўночнай Македоніі. У Турцыі агонь гарыць больш за 10 дзён.

ав

Паявіліся першыя смяротныя ахвяры пажараў у Грэцыі

07.08.2021 09:02
Тысячы людзей былі эвакуіраваны з паўночных прыгарадаў Афін.