Беларуская Служба

На Падляшшы пачынаецца Нацыянальная выстава коней арабскай пароды

13.08.2021 08:31
Свята коней арабскай пароды ў Янаве Падляскім завершыцца ў панядзелак, 16 жніўня.
K  .
Kонь арабскай пароды. Photo:Digwen/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сёння ў Янаве Падляшскім стартуе 43-я Нацыянальная выстава коней арабскай пароды. Падчас трохдзённага мерапрыемства польскія дзяржаўныя і прыватныя конегадоўцы прэзентуюць 150 коней.

На нядзелю запланаваны традыцыйны аўкцыён Pride of Poland, у якім прымуць удзел 16 коней. Старшыня Польскага клуба конных гонак Тамаш Халімонюк(Tomasz Chalimoniuk) кажа, што ў сёлетнім мерапрыемстве прымае ўдзел рэкордная колькасць коней:

- Упершыню ў гісторыі мерапрыемства ў паказе прыме ўдзел ажно 150 коней. Цешыць рост колькасці коней з прыватных конезаводаў, якія складаюць больш за палову ўдзельнікаў паказу. Гэта сведчыць пра тое, што згаданая галіна сельскай гаспадаркі развіваецца.

Тамаш Халімонюк дадаў, што ўсе квіткі на трыбуны былі прададзеныя, а запрашэнні раздадзеныя.
Мерапрыемства завершыцца ў панядзелак другім аўкцыёнам Summer Sale, падчас якога конегадоўцы прадставяць 19 коней.

аз