Беларуская Служба

Беларускі моладзевы хаб дапамагае запісаць беларускіх вучняў у польскія школы

14.08.2021 09:19
Найбольшай перашкодай з'яўляецца няведанне польскай мовы і адсутнасць дзетак у польскай электроннай сістэме.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneForum/Jacek Szydlowski

Беларускі моладзевы хаб дапамагае запісаць дзетак беларускіх мігрантаў у польскія школы. Найбольшай перашкодай з'яўляецца няведанне польскай мовы і адсутнасць дзетак у польскай электроннай сістэме, сказала нам Ганна Канеўская.

- Найбольш праблем ў ліцэях, гімназіях і тэхнікумах. Польскія дзеці запісваюцца праз электронную сістэму, у якой нашых беларусаў няма. Большасць дзетак вымушана ісці на другі тур рэкрутацыі ў ліцэі і толькі рашэннем дырэктара ліцэя яны могуць быць прынятыя. У гэтым зʼяўляецца цяжкасць. Таму нам патрэбныя валанцёры, якія будуць тэлефанаваць у гэтыя ліцэі, хадзіць на сустрэчы, тлумачыць усю сітуацыю, якая звязаная з гэтай сямʼёй з гэтымі дзецьмі, каб дырэктар быў прыхільны ўзяць гэтае дзіця да сябе на навучанне.

За дапамогай па запісанні беларускага вучня ў польскую школу можна звяртацца ў Беларускі моладзевы хаб па інфалініі 727 888 800.

яс