Беларуская Служба

Польшча накіроўвае ў Афганістан 100 жаўнераў

19.08.2021 07:16
Польскі вайсковы кантынгент павінен забяспечыць эвакуацыю людзей з аэрапорта Кабула. 
   .
Міжнародны аэрапорт у Кабуле. Ілюстрацыйны здымакSATELLITE IMAGE 2021 MAXAR TECHNOLOGIES

Бюро нацыянальнай бяспекі абвясціла, што прэзідэнт Анджэй Дуда, параіўшыся з урадам, прыняў рашэнне накіраваць сто польскіх жаўнераў у Афганістан.

Польскі вайсковы кантынгент павінен забяспечыць эвакуацыю з аэрапорта Кабула. Рашэнне па гэтым пытанні з'явілася ўчора позна ўвечары на ўрадавым партале Monitor Polski (18.08).

На месцы Польскі вайсковы кантынгент будзе супрацоўнічаць з іншымі сіламі НАТО, місія не мае баявога характару. Раней сваіх жаўнераў у Афганістан выслалі Вялікабрытанія, Нідэрланды. Для правядзення эвакуацыі Польшча накіравала тры вайсковыя самалёты. Акцыю каардынуе МЗС ды польскі ўрад, патлумачыў прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі.

 - Мы дапамагаем забіраць з Афганістану не толькі нашых грамадзян, што робім з учора. Таксама мы паспрыяем таму, каб забяспечыць грамадзян Афганістану ды іншых еўрапейскіх краін.

Эвакуацыя праходзіць у два этапы. Спачатку эвакуіраваных адвозяць вайсковымі летакамі ва Узбэкістан. Адтуль цывільнай авіяцыяй іх вязуць у Польшчу.

Першы самалёт з эвакуіраванымі з Афганістану прызямліўся ўчора а 23 гадзіне ў аэрапорце імя Шапэна ў Варшаве.

IAR/юл