Беларуская Служба

Амаль 18,5 мільёнаў палякаў цалкам прышчэпленыя супраць каранавіруса

21.08.2021 14:07
У Польшчы было праведзена ў агульнай складанасці 35 млн 763 тысяч прышчэпак ад COVID-19.
Szczepienia w Polsce
Szczepienia w PolsceFORUM/Marcin Szkodzinski

Станам на суботу, 21 жніўня ў Польшчы было праведзена ў агульнай складанасці 35 млн 763 тысяч прышчэпак ад COVID-19, у тым ліку 68254 за апошнія 24 гадзіны, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Жыхарам Польшчы было ўведзена больш за 19 млн першых доз вакцын супраць COVID-19, у той час 18 млн 410 тысяч чалавек былі цалкам прышчэплены. Вакцынацыя адбываецца прэпаратамі Pfizer-BioNTech, Moderna і AstraZeneca, а таксама аднаразовая вакцынай Johnson & Johnson.

Тым часам у Польшчы павялічваецца колькасць новых выпадкаў хваробы. У суботу паведамілі аб 222 новых выпадках каранавіруса.

эж


Палякі сталі жыць карацей

27.07.2021 15:45
 Галоўная прычына – эпідэмія каранавіруса, піша штодзёнка «Dziennik Gazeta Prawna».

Палякам яшчэ далёка да калектыўнага імунітэта

20.08.2021 07:31
Пакуль у Польшчы прышчэпленыя менш за 50% жыхароў.