Беларуская Служба

Палякі сталі жыць карацей

27.07.2021 15:45
 Галоўная прычына – эпідэмія каранавіруса, піша штодзёнка «Dziennik Gazeta Prawna».
Здымак мае ілюстрацыйны характарhttps://gospodarka.dziennik.pl/

У 2020 годзе з-за эпідэміі COVID-19 рэзка панізілася працягласць жыцця ва ўсіх ваяводствах як для мужчын, так і для жанчын.

У выпадку мужчын найбольшае зніжэнне было зафіксавана ў свентакшыскім ваяводстве - ажно на 1,8 года, а самае нізкае - у Вармінска-Мазурскім - на год. У жанчын скарачэнне было самым высокім у Лодзі і Падкарпацкім ваяводствах - на 1,4 года, а самым нізкім у Куяўска-Паморскім, Паморскім і Заходнепаморскім ваяводствах - 0,6 года, паведаміла ў панядзелак Цэнтральнае статыстычнае ўпраўленне.

Паводле звестак Цэнтральнага статыстычнага ўпраўлення, для хлопчыкаў, якія нарадзіліся ў мінулым годзе чаканая працягласць жыцця складае 72,6 года, тады як раней было 74,1 года. Таксама паказчык для дзяўчынак знізіўся з 81,8 года да 80,7 года.

Працягласць жыцця скарацілася ва ўсіх узроставых групах.

юл