Беларуская Служба

Польшча гатова аказаць гуманітарную дапамогу ўцекачам, якія знаходзяцца ў памежнай паласе

23.08.2021 14:03
«Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча накіравала дыпламатычную ноту Міністэрству замежных спраў Рэспублікі Беларусь, заявіўшы аб сваёй гатовасць аказаць на месцы матэрыяльную дапамогу»
 -
Умацаванне польска-беларускай мяжы PAP/Artur Reszko

Прыкладна 30 нелегальных мігрантаў на працягу апошніх 12 дзён знаходзіцца каля вёскі Уснаж-Гурны на польска-беларускай мяжы. Гэтыя людзі знаходзяцца на тэрыторыі, кантраляванай беларускім бокам.

Марцін Пшыдач падкрэсліў, што Польшча ганарнтуе бяспеку на мяжы з Беларуссю, але гатовая аказаць мігрантам неабходную матэрыяльную дапамогу:

-Польскія вайскоўцы працягваюць ахоўваць польска-беларускую мяжу. Мігранты застаюцца на беларускім баку. Калі ў іх ёсць гуманітарныя патрэбы, мы гатовыя прапанаваць такую дапамогу Беларусі, каб яе атрымалі гэтыя людзі. У цяперашні час мы чакаем адказу.

«Мы з трывогай назіраем складаную сітуацыю, у якой апынулася група мігрантаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі. Кіруючыся гуманітарнымі меркаваннямі, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча накіравала дыпламатычную ноту Міністэрству замежных спраў Рэспублікі Беларусь, заявіўшы аб сваёй гатовасць аказаць на месцы матэрыяльную дапамогу», – гаворыцца ў заяве МЗС Польшчы.

Польшча гатовая, у прыватнасці, даць палаткі, ложкі, спальныя мяшкі, коўдры, піжамы, пасцельныя прыналежнасці, а таксама пры неабходнасці прадукты харчавання і лекі.​

iar/эж


Павел Коваль: Нелегалы на ўсходняй мяжы ЕС – гэта інструмент палітыкі Беларусі і Расіі

20.08.2021 10:21
Паводле палітыка, хутчэй за ўсё, асобы, якія цяпер спрабуюць перасекчы мяжу з Беларуссю, гэта не бежанцы з Афганістана.

Польскія службы будуць рашуча бараніць свае межы

22.08.2021 09:02
Урад Польшчы правёў відэаканферэнцыю з кіраўніцтвам Літвы, Латвіі ды Эстоніі ў справе нелегальнай міграцыі.