Беларуская Служба

Польшча ставіць новы плот на мяжы з Беларуссю

24.08.2021 10:15
 Цяпер плот на польска-беларускай мяжы мае даўжыню больш за 130 км.
Mariusz Błaszczak zapowiada budowę 2,5 metrowego płotu na granicy
Mariusz Błaszczak zapowiada budowę 2,5 metrowego płotu na granicyPAP/Artur Reszko

На гэтым тыдні пачнецца будаўніцтва агароджы вышынёй 2,5 метра на мяжы Польшчы з Беларуссю. Пра гэта ўчора, 23 жніўня, паведаміў міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак падчас свайго візіту ў мясцовасць Капчаны, што на польска-беларускай мяжы

Кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак сказаў, што гаворка ідзе пра ўзмацненне аховы мяжы:

-Ціск настолькі вялікі, і мы чакаем яшчэ большага, што бар'еры, якія штодня выкарыстоўваюцца вайскоўцамі, апынуліся занадта слабымі, калі гаворка ідзе аб гарантаванні бяспекі.

Агароджа будзе пабудавана з драцяных спляценняў, падобных на тыя, якія былі разгорнутыя на мяжы ў ліпені. Цяпер плот на польска-беларускай мяжы мае даўжыню больш за 130 км.

З пачатку жніўня амаль 2000 чалавек спрабавалі незаконна перасекчы мяжу паміж Польшчай і Беларуссю. Памежная служба перадухіліла такім спробам у выпадку больш за 1300 чалавек, а прыкладна 750 замежнікаў былі затрыманыя і заключаны ў закрытых цэнтрах для бежанцаў, якім кіруе памежная служба.

iar/эж


Кіраўнікі ўрадаў чатырох краін заявілі, што міграцыйны крызіс выкліканы рэжымам Лукашэнкі мэтанакіравана

23.08.2021 19:21
Прэм’еры Польшчы, Літвы, Латвіі ды Эстоніі заклікалі беларускія ўлады спыніць дзеянні, якія вядуць да нагнятання крызісу на мяжы і ў адносінах з краінамі ЕС.