Беларуская Служба

Віцэ-старшыня кіроўнай партыі Польшчы: Несумнеўна Беларусь і Расія рыхтуюць далейшыя агрэсіўныя крокі ў рамкай гібрыднай агрэсіі

03.09.2021 10:01
Антоні Мацярэвіч заявіў, што трэба чакаць агрэсіўных дзеянняў з боку Расіі і Беларусі.
Poseł PiS Antoni Macierewicz
Poseł PiS Antoni MacierewiczPAP/Piotr Nowak

Віцэ-старшыня кіроўнай права-кансерватыўнай партыі «Права і справядлівасць», былы міністр абароны Польшчы Антоні Мацярэвіч заявіў, што трэба чакаць агрэсіўных дзеянняў з боку Расіі і Беларусі. Палітык лічыць, што падставай для правакацый могуць стаць вайсковыя вучэнні «Захад 2021»:

- Несумнеўна Беларусь і Расія рыхтуюць далейшыя агрэсіўныя крокі ў рамкай гібрыднай агрэсіі. Не ўпэўнены, што гэта адбудзецца падчас ваенных вучэнняў, але трэба лічыцца з такой магчымасцю. Раней ці пазней чарговы агрэсіўны крок з іх боку адбудзецца і гэта з'яўялецца рэальнай пагрозай Польшчы і ўсяму НАТА.

«Захад 2021» – гэта цыклічныя ваенныя вучэнні, якія праходзяць раз у два гады ў тым ліку і каля польска-беларускай мяжы. Сёлета яны пройдуць з 10 па 16 верасня, агульны лік асабовага складу дзвюх арміяў, задзейнічаных у вучэннях, можа дасягаць нават 200 тысяч салдат.

iar/эж

Мінабароны Польшчы: У манеўрах «Захад 2021» можа ўдзельнічаць да 200 тысяч жаўнераў

01.09.2021 14:25
Польшча і НАТА плануюць уважліва сачыць за супольнымі практыкаваннямі беларускіх і расійскіх вайскоўцаў.

Польскія палітыкі асцерагаюцца правакацый падчас вучэнняў «Захад 2021»

02.09.2021 08:46
«Міграцыйны крызіс трэба разглядаць таксама ў аспекце згаданых манеўраў і палітычных намераў, якія з імі звязаныя», – лічыць Здзіслаў Краснадэнбскі.