Беларуская Служба

У Польшчы паліцыя затрымала беларускага актывіста

13.09.2021 14:29
Беларускага актывіста затрымалі таму, што ён лічыўся ў спісе Інтэрпола, у які яго ўнеслі прадстаўнікі ўладаў Беларусі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:jhusemannde/pixabay.com/CC0 Public Domain

У нядзелю ўвечары польская паліцыя затрымала пад Варшавай беларускага актывіста Макара Малахоўскага, які восенню 2020 года выехаў у Польшчу праз пераслед з боку беларускіх уладаў, паведамляе «Свабода».

Паліцыя паведаміла Макару, што яны атрымалі скаргу на гучную музыку, якая нібыта грае з яго кватэры, што не адпавядала рэчаіснасці, гаворыцца ў прэс-рэлізе Цэнтру беларускай салідарнасці ў Варшаве.

Аднак, як пазней высветлілася, беларускага актывіста затрымалі таму, што ён лічыўся ў спісе Інтэрпола, у які яго ўнеслі прадстаўнікі ўлады Беларусі. Макара затрымалі на 48 гадзін, у бліжэйшы час да яго павінен прыехаць расейскамоўны адвакат.

Як паведамляе Наша Ніва, у Беларусі на яго заведзена крымінальная справа нібыта за наезд на супрацоўніка ДПС, які адбыўся 13 жніўня 2020 года – 364 арт. КК РБ (гвалт або пагроза гвалту ў дачынне супрацоўніка органаў унутраных спраў).

«Макар звярнуўся ў наш Цэнтр прававой дапамогі восенню 2020 года і мы перакананыя, што яго пераслед выключна палітычны», – дадаюць прадстаўнікі Цэнтру беларускай салідарнасці.

аз