Беларуская Служба

У жніўні польскія памежнікі прадухілілі больш за 6 тыс. спробаў незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы

14.09.2021 12:15
Польская Памежная служба прадухіліла ў панядзелак 249 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі ў Польшчу.
- .
Польска-беларуская мяжа.Autorstwa Beentree - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=4467391

Польская Памежная служба прадухіліла ў панядзелак 249 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі ў Польшчу. Памежнікі таксама затрымалі больш за дзесяць нелегальных мігрантаў, кажа прэс-сакратар службы Анна Міхальска(Anna Michalska):

- Мы затрымалі 12 нелегальных мігрантаў, у тым ліку 11 грамадзян Ірака і аднаго грамадзяніна Конга. Астатнія спробы перасячэння мяжы былі прадухіленыя. Учора мы таксама затрымалі трох мужчын, якія дапамагалі ў нелегальным перасячэнні мяжы. Гэта грамадзянін Сірыі з відам на жыхарства ў Германіі, грамадзянін Таджыкістана з польскім відам на жыхарства і грамадзянін Грузіі.

З пачатку жніўня памежная служба прадухіліла больш за 6 тысяч спробаў незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы.

IAR/аз