З 2015 года ў краіны ўдалося вярнуць больш за 500 твораў мастацтва, скрадзеных на тэрыторыі пасляваеннай Польшчы, паведаміў Томаш Слівіньскі падчас дыскусіі, якая адбылася ў рамках Кангрэса «Польшча – маштабны праект». Прадстаўнік Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны, адказны за вяртанне страчаных твораў мастацтва, паведаміў, што зараз вядуцца работы па вяртанні наступных экспанатаў:
- Зараз польскі бок вядзе 80 справаў аб рэстытуцыі твораў мастацтва ў 11 краінаў.
Даследчык лёсаў страчаных твораў мастацтва Роберт Кудэльскі заўважыў, што пошуку скрадзеных або прапаўшых карцін дапамагае працэс лічбавання:
- Kарціны найчасцей паяўляюцца на аўкцыёнах. Тым часам з-за пандэміі аўкцыёны часта маюць анлайн характар, гэта таксама дапамагае.
Нагадваем, Кангрэс «Польшча – маштабны праект», які праходзіць у Варшаве, гэта шэраг дыскусій на розныя тэмы аб праблемах, якія стаяць перад Польшчай у бліжэйшай і далейшай будучыні.
IAR/аз