Беларуская Служба

Прэзідэнт А. Дуда падтрымлівае працягненне надзвычайнага становішча на польска-беларускай мяжы

28.09.2021 19:19
Урад прапануе працягнуць надзвычайнае становішча на польска-беларускай мяжы на чарговыя два месяцы.
Prezydent Andrzej Duda
Prezydent Andrzej Duda screen / TVP Info

Прэзідэнт Анджэй Дуда заявіў, што падтрымлівае працягненне надзвычайнага становішча.

Надзвычайнае становішча было ўведзенае 3 верасня, першапачаткова яно павінна было доўжыцца месяц.
Сёння прэзідэнт склікаў паседжанне Бюро нацыянальнай бяспекі BBN з прадстаўнікамі ўрада і спецслужбаў. Пасля сустрэчы Дуда сказаў, што падтрымлівае просьбу ўрада аб падаўжэнні надзвычайнага становішча:

- Увядзенне надзвычайнага становішча на чарговыя 60 дзён абгрунтаванае. Калі з'явяцца спрыяльныя абставіны, то гэтае становішча можна будзе адмяніць. Зараз надзвычайнае становішча патрэбнае функцыянерам і вайскоўцам для выканання задач. Таму я ў канстытуцыйным парадку скірую дакумент на разгляд Сейму з рэкамендацыяй аб працягненні надзвычайнага становішча на чарговыя 60 дзён, так як мяне прасіў урад.

Надзвычайнае становішча ў пачатку верасня было ўведзена ў 183 населеных пунктах каля мяжы з Беларуссю ў Люблінскім і Падляшскім ваяводствах. Сярод іншага, гэта звязана з абмежаваннямі перамяшчэння і наведвання гэтых рэгіёнаў людзьмі звонку, у тым ліку забараняецца прысутнасць СМІ на гэтай тэрыторыі, адмененыя масавыя мерапрыемствы, а любы дарослы грамадзянін у публічным месцы павінен мець пасведчанне асобы.

IAR/яс