Беларуская Служба

Заўтра Сейм зоймецца законапраектам аб будаўніцтве плота на мяжы з Беларуссю

13.10.2021 08:35
Намеснік прэс-сакратара кіроўнай партыі Радаслаў Фогель: Урад хоча, каб будаўнічыя работы пачаліся як мага хутчэй.
Radosław Fogiel
Radosław FogielWojciech Kusiński/Polskie Radio

Заўтра Сейм павінен заняцца законапраектам аб будаўніцтве плота на мяжы з Беларуссю, паведаміў намеснік прэс-сакратара кіроўнай партыі «Права і справядлівасці» Радаслаў Фогель(Radosław Fogiel). Госць Першай праграмы грамадскага Польскага радыё адзначыў, што ўрад хоча, каб будаўнічыя работы пачаліся як мага хутчэй:

- Мы паглядзім, ці на бліжэйшым паседжанні ўдасца разгледзець згаданы праект. Нагадваю, у сувязі з тым, што адбываецца на польска-беларускай мяжы, узнікла неабходнасць будаўніцтва пастаяннай агароджы. На гэта ў бюджэце дзяржавы былі выдзеленыя адпаведныя сродкі. Урад хоча, каб будаўніцтва плота пачалося як мага хутчэй.

Учора законапраект па гэтай справе быў прыняты Саветам міністраў. Мяркуецца, што на мяжы з Беларуссю будзе пабудаваны пастаянны, высокі плот, абсталяваны сучаснай сістэмай маніторынгу.

IAR/аз