Беларуская Служба

Агенцтва ўнутранай бяспекі затрымала паляка, якога падазраюць у шпіянажы на карысць Беларусі

13.10.2021 12:31
Мужчыне ўжо прад’явілі абвінавачванне, пацвердзіў прэс-сакратар Нацыянальнай пракуратуры ў Варшаве Лукаш Лапчыньскі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:jhusemannde/pixabay.com/CC0 Public Domain

Супрацоўнікі Агенцтва ўнутранай бяспекі затрымалі паляка, якога падазраюць у шпіянажы для беларускай выведкі. Мужчыне ўжо прад’явілі абвінавачванне, пацвердзіў прэс-сакратар Нацыянальнай пракуратуры ў Варшаве Лукаш Лапчыньскі ў размове з tvp.info.

Агенцтва ўнутранай бяспекі пад наглядам Мазавецкага аддзялення Нацыянальнай пракуратуры ў Варшаве праводзіць расследаванне аб яго ўдзеле ў дзейнасці на карысць беларускай выведкі насуперак інтарэсам Рэспублікі Польшча.

«Арыштаваны Агенцтвам унутранай бяспекі чалавек з'яўляецца грамадзянінам Польшчы. Ён быў абвінавачаны ў шпіянажы ад імя беларускай разведвальнай службы КДБ», – паведаміў прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў Станіслаў Жарын(Stanisław Żaryn):

- Затрыманы служыў у ZOMO (спецпадраздзяленне міліцыі Польшчы ў часы ПНР) з 1981 годa, а потым у грамадзянскай міліцыі і паліцыі да 1999 годa. Скончыў службу 20 гадоў таму ў якасці афіцэра Памежнай службы ў званні лейтэнанта ў 2001 годзе.

У панядзелак Варшаўскі акруговы суд вырашыў аб арышце падазраванага тэрмінам на тры месяцы. Расследаванне па гэтай справе будзе працягвацца. Агенцтва ўнутранай бяспекі не выключае далейшых арыштаў.

IAR/аз