Беларуская Служба

Учора польскія памежнікі прадухілілі 482 спробы нелегальнага перасячэння мяжы з Беларусі

14.10.2021 16:32
Функцыянеры таксама затрымалі 5 замежнікаў за дапамогу ў незаконным перасячэнні мяжы.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneTwitter/Straż Graniczna

Учора польская Памежная служба прадухіліла 482 спробы нелегальнага перасячэння мяжы з Беларусі. Памежнікі затрымалі 8 нелегальных мігрантаў. 6 з іх – грамадзяне Ірака, 2 – іранцы.

За дапамогу ў незаконным перасячэнні мяжы памежнікі затрымалі 5 іншаземцаў. Сярод іх грамадзяне Грузіі, украінец, сірыец і грамадзянін Ірака.

З пачатку кастрычніка польская памежная служба прадухіліла 6 700 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі ў Польшчу, а з пачатку года – больш за 18 000. Большасць з іх былі зафіксаваны за апошнія чатыры месяцы.

Затрыманыя мігранты прыходзяць у асноўным з Ірака. Іх на мяжу прывозяць прадстаўнікі беларускіх службаў.
Урад Польшчы падкрэслівае, што сітуацыя на мяжы з Беларуссю з'яўляецца часткай гібрыднай вайны, якую вядзе рэжым у Мінску пры падтрымцы расійскіх уладаў.

IAR/аз