Беларуская Служба

633 спробы нелегальнага перасячэння мяжы з Беларусі зафіксавалі ўчора польскія памежнікі

22.10.2021 10:31
Функцыянеры Польскай памежнай службы пастаянна затрымліваюць асобы, якія дапамагаюць мігрантам у нелегальным перасячэнні мяжы.
Granica Polski. Zdjęcie ilustracyjne
Granica Polski. Zdjęcie ilustracyjne Adrian Orłowski/ Twitter/@StrazGraniczna

Учора Памежная служба зафіксавала 633 спробы нелегальнага перасячэння польскай мяжы з тэрыторыі Беларусі. Былі арыштаваныя 32 нелегальныя імігранты – 30 грамадзян Ірака і 2 грамадзяне Сірыі. Астатнія спробы былі перадухіленыя.

Эвеліна Шчэпаньска(Ewelina Szczepańska) з прэс-службы Памежнай службы паведаміла, што функцыянеры ўвесь час затрымліваюць людзей, якія дапамагаюць мігрантам у незаконным перасячэнні польска-беларускай мяжы:

- Толькі ўчора, гэта было 14 чалавек, у тым ліку двое немцаў, трое палякаў, адзін грамадзянін Італіі, адзін – Румыніі, трое – Сірыі, двое – Узбекістана, а таксама адзін грузін і адзін грамадзянін Ірану.

Толькі ў бягучым месяцы польскія памежнікі зафіксавалі больш за 12 тысяч спробаў незаконнага перасячэння польскай мяжы з Беларусі.

IAR/аз