Беларуская Служба

Уздоўж усходняй мяжы Польшчы праходзяць манеўры Войскаў тэрытарыяльнай абароны

23.10.2021 15:29
Манеўры запланаваныя ў памежнай зоне, але не на тэрыторыі, ахопленай надзвычайным становішчам, кажа палкоўнік Марэк Петшак.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnetwitter.com/terytorialsi

Асобныя брыгады Войскаў тэрытарыяльнай абароны пачалі вучэнні «Шчыт-21» на ўсходняй мяжы Польшчы. Да канца года вайскоўцы будуць дзейнічаць уздоўж мяжы з Беларуссю, але не на тэрыторыі, ахопленай надзвычайным становішчам, паведаміў прэс-сакратар Войскаў тэрытарыяльнай абароны палкоўнік Марэк Петшак(Marek Pietrzak):

-Вучэнні будуць праходзіць да канца году ў 72-гадзінных цыклах. Яны будуць мець інтэграваную форму, то бок удзельнікі прыязджаюць на месца, дыслакуюцца, атрымліваюць тэхніку і пачынаюцца сутачныя практыкаванні. Манеўры маюць абарончы характар і з’яўляюцца рэакцыяй на змену сітуацыі з бяспекай.

У вучэннях задзейнічаны жаўнеры Падляшскай, Люблінскай і 5-ай Мазавецкай брыгадаў Войскаў тэрытарыяльнай абароны. Асноўнымі задачамі вайскоўцаў будуць: падрыхтоўка населеных пунктаў да абароны, патруляванне мясцовасці з выкарыстаннем беспілотных лятальных апаратаў, пошук і ізаляцыя дыверсійна-разведвальных груп.

Усе дзеянні будуць узгоднены з органамі мясцовага самакіравання, паліцыяй, пажарнікамі і памежнікамі.

IAR/аз