Галоўны санітарны лекар Польшчы накіраваў усім ваяводскіх санітарным інспекртам запыт аб узмацненні праверак усіх гандлёвых цэнтраў і пунктаў продажаў на выканання іх супрацоўнікамі эпідэміялагічных абмежаванняў, паведаміў прэсавы сакратар Міністэсртва аховы здароўя Воцех Андрусевіч:
-Галоўны санітарны інспектар па даручэнні міністра аховы здароўя накіраваў запыт ва ўсе ваяводскія інспекцыі ў краіне і фактычна загад аб узмацненні праверак ва ўсіх гандлёвых кропках краіны.
19 лістапада Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла, што за апошнія суткі выяўлена 23 242 выпадкі заражэння каранавірусам. Чарговыя 403 пацыенты ў выніку гэтай хваробы памерлі.
iar/эж