Беларуская Служба

Польшча заклікае ўвесці санкцыі ЕС супраць асобаў і інстытутаў, датычных да нелегальнай міграцыі з Беларусі

23.11.2021 16:48
Elżbieta Witek
Elżbieta WitekTwitter.com/@KancelariaSejmu

Кіраўнікі польскага, літоўскага, латвійскага і эстонскага парламентаў у супольнай заяве патрабуюць як мага хутчэй увесці санкцыі Еўрасаюза супраць людзей і інстытутаў, звязаных з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі.

Яны таксама прапанавалі падоўжыць гэтыя санкцыі ў выпадку, калі Беларусь будзе працягваць сваю супрацьпраўную дзейнасць.

Такую пазіцыю на прэс-канферэнцыі прадставіла маршалак Сейма Эльжбета Вітэк.

Правакуюць крызіс на ўсходніх межах Еўрапейскага саюза. Пагражаюць бяспецы цэлага рэгіёна, пагражаюць жыццю мірных жыхароў. Гэта парушае міжнародныя абавязкі, парушае асноўныя правы чалавека.  

Заклікаем да прыняцця новага пакету санкцый, узгодненага падчас сустрэчы міністраў замежных спраў дзяржаў ЕС.  А таксама ўвесці санкцыі супраць асобаў і інстытутаў, звязаных з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, якія былі задзейнічаныя ў схемах нелегальнага пераходу знешняй межы Еўрасаюза.

Informacyjna Agencja Radiowa

PR S.A. / вх