Намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Краска паведаміў пра чатыры чарговыя выпадкі заражэння штамам каранавіруса Амікрон. Гэта азначае, што ўсяго ў Польшчы выяўлена сем выпадкаў гэтага новага варыянту. Па словах Вальдэмара Краскі, новая мутацыя каранавіруса значна больш заразная, чым ранейшыя.
- На дадзены момант у нас пацверджана сем выпадкаў новага варыянту інфекцыі. Дадзеная мутацыі каранавіруса распаўсюджваецца значна хутчэй, чым ранейшыя штамы. Гэта выключна заразная мутацыя. Новых выпадкаў будзе з кожным днём больш. Неабходна быць вельмі асцярожным, асабліва цяпер, у святочны перыяд, калі мы вельмі актыўныя.
За апошнія суткі ў Польшчы зафіксавана 15 976 заражэнняў каранавірусам. 70 хворых памерлі.
IAR PR/нг