За суткі ў Польшчы былі зафіксаваныя 15 571 новы выпадак заражэння каранавірусам. Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра смерць 794 пацыентаў, хворых COVID-19.
Намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Краска(Waldemar Kraska) паведаміў, што большасць памерлых – гэта былі непрывітыя асобы:
- Напэўна трэба ўзяць пад увагу святочны перыяд, калі справаздачы з бальніцаў паступаюць са спазненнем. Гэта ўплывае на кумуляцыю. Тым не менш, 600 асобаў з гэтай групы – гэта асобы, якія не былі прывітыя. Астатнія асобы апрача COVID-19 хварэлі таксама іншымі хваробамі.
У Польшчы поўны цыкл вакцынацыі прайшлі амаль 21 мільён чалавек. Апрача таго былі пастаўленыя больш за 6 мільёнаў 300 тысяч бустэрных дозаў вакцыны супраць COVID-19.
IAR /аз