Беларуская Служба

Павел Коваль: Патрабаванні Расіі пагражаюць бяспецы Польшчы

30.12.2021 12:37
Расія патрабуе ад Паўночнаатлантычнага альянсу гэтак званых гарантыяў бяспекі.
      .
Дэпутат ад апазіцыйнай „Грамадзянскай кааліцыі” Павел Коваль.Wojciech Kusiński/Polskie Radio

Дэпутат ад апазіцыйнай «Грамадзянскай кааліцыі» Павел Коваль лічыць, што польскі ўрад павінен рашуча супрацьстаяць патрабаванням Расіі ў дачыненні да НАТА. Паводле палітыка, патрабаванні Расіі пагражаюць бяспецы Польшчы. Павел Коваль(Paweł Kowal) лічыць, што па гэтай справе ўсе палітычныя сілы ў Польшчы павінны супрацоўнічаць:

- Па згаданай справе неабходнае адзінства ў апазіцыі, а таксама, калі гэта будзе магчымае, супраца з урадам. Гэта пытанне бяспекі краіны. Жарты скончыліся. Гаворка ідзе пра рашэнні, якія могуць паўплываць на бяспеку Польшчы. На Захадзе актываваліся сілы, якія схільныя ісці на саступкі ў дачыненні да Расіі. Мы павінны выразна сказаць «не» патрабаванням Пуціна, паколькі гэта пачынае нагадваць Мюнхенскую канферэнцыю з 1938 года.

Нагадваем, 12 студзеня ў Бруселі запланаваны саміт НАТА-Расія. На сустрэчы прадстаўнікі абодвух бакоў павінны размаўляць аб нармалізацыі двухбаковых адносін. Расія патрабуе ад Паўночнаатлантычнага альянсу гарантыяў бяспекі. У тым ліку яна хоча, каб НАТА не прымала новых сяброў у будучыні. Улады ў Маскве таксама кажуць пра адвод войскаў альянсу з усходняга флангу НАТА.

IAR/ аз

Кіраўнік МЗС Украіны: Згода на расійскія патрабаванні была б для ЗША і НАТА найвялікшым прыніжэннем у гісторыі

29.12.2021 14:05
Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба ацаніў, што цяпер узровень пагрозы з боку Расеі вельмі высокі.