Беларуская Служба

Прэзідэнт Анджэй Дуда падсумаваў найбольш важныя падзеі мінулага года

01.01.2022 16:30
Сярод важнейшых падзей была адзначана падтрымка дэмакратычнага беларускага руху.
  ,   .    2021 .
Кадр з відэа, на якім А.Дуда падводзіць найважнейшыя падзеі 2021 г. https://www.facebook.com/search/top?q=andrzej%20duda%20prezydent

На відэа, апублікаваным у сацыяльных сетках, прэзідэнт Анджэй Дуда падсумаваў найбольш важныя падзеі мінулага года.
У першай чарговасці звярнуў увагу на пытанні бяспекі Польшчы, у прыватнасці на эфектыўную абарону ад гібрыднай атакі з боку Беларусі. 

- Польшча сталася мэтай гібрыднай атакі, кіраванай рэжымам Аляксандра Лукашэнкі. Мы здалі экзамен як дзяржава, так і грамадзяне. Мы прадэманстравалі сваю рашучасць абараняць нашу мяжу з Беларуссю і паказалі, што можам эфектыўна абараніць нашу бяспеку.

На першых кадрах відэа змешана сустрэча польскага прэзідэнта са Святланай Ціханоўскай,  здымкі беларускага Вольнага хору і флэш беларускіх палітвязняў.

Прэзідэнт падкрэсліў, што бяспека Польшчы цесна звязана з бяспекай ва ўсім рэгіёне і ва ўсёй Еўропе. Ён нагадаў, што дзеянні Польшчы ў гэтым пытанні сустрэлі разуменне і падтрымку з боку іншых краін.

«Польшча з'яўляецца надзейным партнёрам у Еўрапейскім Саюзе і ў Паўночнаатлантычным альянсе. Давайце будзем добразычлівымі. Давайце памятаць, што тое, што звязвае нас, палякаў, мацней і даўгавечней, чым тое, што нас разʼядноўвае», – заклікаў да нацыянальнай згоды прэзідэнт Анджэй Дуда.

Прэзідэнт адзначыў таксама, што, нягледзячы на ​​пандэмію каранавіруса, польская эканоміка вярнулася на шлях дынамічнага росту, а ўрад працягвае важныя структурныя інвестыцыі.

Анджэй Дуда таксама заклікаў да ўзаемаразумення нягледзячы на разыходжанні і сумесных дзеянняў на карысць краіны.

яс