Апошнія спробы перасячэння мяжы не мелі гвалтоўнага характару, - заявіла ў нядзелю прэс-сакратар Памежнай аховы Ганна Міхальска.
Прэс-сакратар паведаміла, што цягам апошніх сутак на ўчастку, што ахоўвае памежная застава ў Ліпску, група з 12 грамадзян Іраку спрабавала трапіць на тэрыторыю Польшчы. Парушальнікаў арыштавалі на мяжы.
З іншага боку, на ўчастку каля заставы Чарэмха, была пашкоджана агароджа. «Незаконнае перасячэнне мяжы там не адбывалася», — сказала прэс-сакратар.
Яна таксама паведаміла, што польскія патрулі ў ваколіцах Дубіч Царкеўных былі аслепленыя лазерам беларускімі службамі.
Паводле звестак Памежнай службы, летась пагранічнікі зафіксавалі 39,7 тысяч спроб нелегальнага перасячэння польска-беларускай мяжы.
ПР/юл