Беларуская Служба

Архіў новых актаў заклікае людзей ахвяраваць дакументы, звязаныя з найноўшай гісторыяй Польшчы

02.01.2022 13:36
Асаблівую цікавасць у архіва выклікаюць дакументы, звязаныя з дзейнасцю агульнанацыянальных грамадскіх арганізацый, а таксама грамадска-палітычных актывістаў.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock

Дырэктар Архіва Марыюш Ольчак патлумачыў, што для ўстановы, якой ён кіруе, важныя розныя архіўныя сведчанні: «дакументы, запісы, фатаграфіі, якія адлюстроўваюць найбольш важныя дзяржаўныя падзеі. Калі нехта прысутнічаў падчас страйкаў у Варшаве ва ўніверсітэце або падчас дэманстрацыі 1980-х гг., гэтыя сведчанні могуць быць перададзеныя ў архіў. Калі ў каго ёсць лістамі ад важных людзей у краіне, ён можа іх перадаць».

Для Архіва аднолькава каштоўныя дакументы розных арганізацый, якія дзейнічалі па ўсёй Польшчы. «Часта здараецца, што падчас рамонту цэлыя такія архівы выкідваюцца ў сметніцу».

Дырэктар Ольчак падкрэслівае, што вельмі важна перадаць такія дакументы ў архіў, бо часта яны дрэнна захоўваюцца і могуць быць пашкоджаны. «Важна, каб гэтыя дакументы былі добра забяспечаны, каб яны захоўваліся ў належных умовах. Пад падаконнікам ці каля батарэі – гэта неадпаведныя ўмовы, бо дакументы, якія захоўваюцца такім чынам, будуць ламацца, псавацца, акісляцца».

Любы, хто жадае перадаць свой хатні архіў дзяржаве, можа звярнуцца ў архіўную ўстанову свайго гораду або ў Архіў новых актаў у Варшаве. Усю інфармацыю можна знайсці на сайце aan.gov.pl

ПР/юл