У сувязі з пандэміяй рух на польска-расейскіх памежных пераходах скарачаецца. За мінулы год на двух актыўных пераходах з Калінінградскай вобласцю супрацоўнікі Вармінска-Мазурскага памежнага атрада прапусцілі больш за 235 тысяч чалавек у абодва бакі, - паведаміла Памежная ахова. Гэта больш чым у тры разы менш, чым у 2020 годзе.
У 2021 годзе праз мяжу праехалі больш за 200 тысяч замежнікаў, у тым ліку 130 тысяч расіяе, а 35 тысяч палякаў, - адзначыла прэс-сакратар Вармінска-Мазурскага памежнага аддзела маёр Міраслава Александровіч.
Для параўнання, у 2019 годзе трафік склаў 3 мільёны 568 тысяч чалавек. Сярод іх палякаў было 1 мільён 268 тысяч, замежнікаў — 2 мільёны 299 тысяч чалавек, у тым ліку 2 мільёны 24 тысячы расіян. У 2020 годзе трафік скараціўся да 777 тысяч 431 чалавек (253 тысяч палякаў, 523 тысячы іншаземцаў, у тым ліку 458 тысяч 503 расіян).
ПР/юл