На працягу мінулых сутак 16 чалавек спрабавалі нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу. Памежная служба паведамляе ў Twitter, што на ўчастку каля населенага пункта Шудзялава, чацвёра замежнікаў спрабавалі прарвацца ў Польшчу, а двое чалавек у цывільным кідалі ў польскіх памежнікаў камяні і галіны дрэў.
Летась Памежная ахова зафіксавала 39700 спробаў незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы. У снежні такіх спробаў было 1700.
нг