Беларуская Служба

В. Краска: Да канца месяца новы штам каранавіруса стане дамінуючым у Польшчы

03.01.2022 10:34
Намеснік міністра здароўя адзначыў, што гэты варыянт выклікае больш лёгкую форму хваробы, але ён больш заразны.
Ostatnie przypadki wariantu omikron wykryto w województwie lubuskim i zachodniopomorskim
Ostatnie przypadki wariantu omikron wykryto w województwie lubuskim i zachodniopomorskimshutterstock/diy13

Намеснік міністра аховы здароўя Польшчы Вальдэмар Краска паведаміў Першай праграме Польскага радыё, што да гэтае пары ў краіне былі зафіксаваныя 52 выпадкі заражэння штамам каранавіруса «Амікрон». Намеснік міністра адзначыў, што гэты варыянт выклікае як правіла больш лёгкую форму хваробы, чым папярэднія, але ён больш заразны.

- Яго вялікая здольнасць заражаць і хуткасць распаўсюду ў Заходняй Еўропе выклікае занепакаенне. Неабходна рыхтавацца да пятай хвалі інфекцыі. Хутчэй за ўсё мы даволі плаўна пяройдзем з чацвёртай хвалі ў пятую. Новы варыянт каранавіруса вельмі заразны, ён хутка распаўсюджваецца. Ужо неўзабаве, на нашу думку, да канца студзеня, ён стане дамінуючым варыянтам каранавіруса, які будзе заражаць наша насельніцтва.

За апошнія суткі ў Польшчы зафіксавана амаль 6,5 тыс. новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі, 9 чалавек памерла.

IAR PR/нг