Усё больш пацыентаў будзе заражацца ў адным часе грыпам і SARS-CoV-2, – прагназуе доктар Караліна Крупа-Катара (Karolina Krupa-Kotara) з кафедры эпідэміялогіі і біястатыстыкі Сілезскага медычнага ўніверсітэту.
У апошнія дні ў Ізраілі быў пацверджаны першы выпадак адначаснага захворвання на грып і каранавірус (адмыслоўцы назвалі гэты выпадак «флурон»). Падвойнае заражэнне зафіксавана ў жанчыны, якая не была прышчэплена супраць каранавіруса і грыпу. У жанчыны нядаўна нарадзілася дзіця, яе стан добры, неўзабаве яе выпішуць дадому.
«Падобных выпадкаў, напэўна, больш, але яны не рэгіструюцца», – сказала доктар Крупа-Катара. Яна нагадвае, што каранавірус ды грып даюць падобныя сімптомы. Адзіным надзейным спосабам іх адрозніць з'яўляюцца дыягнастычныя тэсты.
IAR PR/нг