Беларуская Служба

«Будаўніцтва плота на мяжы з Беларуссю – неабходная і тэрміновая інвестыцыя»

04.01.2022 17:32
Паводле планаў, будаўніцтва плота павінна завершыцца ў чэрвені бягучага года.
         .
Намеснік галоўнакамандуючага Памежнай службы ў Польшчы брыгадны генерал Віялета Гажкоўска.PAP/Mateusz Marek

Будаўніцтва пастаяннага плота на польска-беларускай мяжы – гэта абсалютна неабходная і тэрміновая інвестыцыя, заявіла ў аўторак намеснік галоўнакамандуючага Памежнай службы ў Польшчы брыгадны генерал Віялета Гажкоўска(Wioleta Gorzkowska).

Яна дадала, што гэта таксама важная інвестыцыя з пункту гледжання рэалізаваных да гэтага часу праектаў. Віялета Гажкоўска, якая ўдзельнічала ў брыфінгу з намеснікам кіраўніка Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Мацеем Вонсікам, падкрэсліла, што будаўніцтва пастаяннай агароджы абгрунтоўвае працяг дэстабілізацыі на польска-беларускай мяжы.

«Я не хаваю, што для нас гэта вялізны выклік, таму што гэта найбуйнейшая будаўнічая інвестыцыя ў гісторыі польскай Памежнай службы», – дадала яна.

Плот будзе ўзведзены на ўчастку мяжы даўжынёй у 186 кіламетры. Інвестыцыя будзе падзелена на чатыры ўчасткі з мэтай максімальнага скарачэння часу рэалізацыі. Нагадваем, паводле планаў, будаўніцтва плота павінна завершыцца ў чэрвені бягучага года.

Памежная служба заключыла ўжо тры кантракты на будаўніцтва сучаснага плота.

PAP/аз