Дачку Ганны Антаніну і зяця Сяргея Ярашэвіча асудзілі па так званай справе тэлеграм-канала «Армія з народам». Абодва атрымалі па 5,5 года пазбаўлення волі ў калоніі (Антаніна — агульнага рэжыму, Сяргей — узмоцненага).
Ганна Канавалава выехала з двума унукамі-школьнікамі ў Варшаву. Каб зарабляць на жыццё ў Польшчы, жанчына і запусціла лінію вязаных вырабаў пад брэндам Babula. Асартымент рэчаў складаюць хусткі, рукавіцы, пальчаткі шкарпэткі, сукенкі, понча, накідкі. Усе грошы з продажаў будуць ісці сям’і палітвязняў.
Паглядзець, якія прыгожыя рэчы робіць жанчына і зрабіць замову можна праз акаунт Babula ў Інстаграме.
вх