Беларуская Служба

У гарадах Польшчы з'явяцца «зоны чыстага транспарту»

05.01.2022 09:50
Рашэнне аб увядзенні зонаў чыстага транспарту належыць мясцоваму самакіраванню.
zdj. ilustracyjne
zdj. ilustracyjne shutterstock

У першым паўгоддзі года Міністэрства клімату і навакольнага асяроддзя плануе выпусціць неабходныя нарматыўныя акты ў адпаведнасці з папраўкамі да закона аб электрамабільнасці і альтэрнатыўным паліве. У адным з актаў будзе вызначацца парадак маркіроўкі транспартных сродкаў, які дае права на ўезд у зону чыстага транспарту.

У ведамстве падкрэсліваюць, што гэта рэгуляванне неабходна для стварэння такіх зон у Польшчы. Міністр Анна Москва адзначае, што міністэрства не прымушае мясцовыя ўлады ўводзіць такія зоны:

-Рашэнне належыць мясцоваму самакіраванню. Мы, як Міністэрства, распрацоўваем агульныя нормы і правілы, напрыклад, коды доступу да станцый зарадкі, альбо адпаведныя адзнакі на аўтатранспарт, якія дазваляюць уязджаць у зону чыстага транспарту.

Кіраўнік кліматычнага ведамства дадае, што ведамства займаецца шмат у чым адміністрацыйнай часткай перагледжанага законапраекта. Міністр Москва падкрэсліла, што ведамства гатова дапамагчы мясцоваму самакіраванню ўвесці зоны чыстага транспарту, але пры гэтым не настойвае на гэтым рашэнні.

iar/эж


Польшча робіць стаўку на вадарод

01.09.2020 10:02
Спецыялісты называюць вадарод палівам будучыні.

Сёлета PESA прэзентуе першы польскі цягнік з вадародным прывадам

31.08.2021 19:32
Кампаніі PKN Orlen, PESA і PKP плануюць укараніць вадародныя рухавікі ў чыгуначным транспарце.