Беларуская Служба

Упаў ціск пракачкі газу з Нямеччыны ў Польшчу

05.01.2022 11:32
На вымяральным пункце на нямецка-польскай мяжы аб'ём паставак газу сёння дасягнуў 1,7 млн кілават-гадзін на гадзіну, а яшчэ ўчора было 9 млн.
Jedna z rafinerii gazu należąca do Gazpromu
Jedna z rafinerii gazu należąca do Gazpromushutterstock

16 дзень запар трубаправод «Ямал-Еўропа» па якім звычайна расійскі газ ідзе на захад Еўропы, пастаўляе сыравіну ў зваротным кірунку – з Нямеччыны ў Польшчу. Як вынікае са звестак нямецкага аператара газаправодаў Gascade, пастаўкі газу на ўсход істотна знізіліся.

На вымяральным пункце Малноу на нямецка-польскай мяжы аб'ём паставак газу сёння дасягнуў 1,7 мільёна кілават-гадзін на гадзіну. А яшчэ ўчора аб’ём пракачкі быў большы за 9 мільёнаў кілават-гадзін.

«Газпрам» пакуль не зацікаўлены ў перапампоўванні газу заходнім спажыўцам – падчас апошніх аўкцыёнаў ён не зарэзерваваў магутнасці для транзіту сыравіны на захад. Эксперты лічаць, што гэта частка расійскай палітыкі па дэстабілізацыі газавага рынку.

Уладары Крамля такім чынам хочуць прымусіць Захад пагадзіцца на выкарыстанне ўжо гатовага газаправода Nord Stream 2. Канчатковая сертыфікацыя гэтага газаправоду можа заняць яшчэ некалькі месяцаў.

У апошнія дні Расія таксама абмежавала транзіт газу па трубаправодах, якія праходзяць праз Украіну і Славаччыну. Абʼём транзіту ўпаў на 25%.

iar/эж


«Газпрам» зноў перакрывае вентыль

04.01.2022 09:51
На гэты раз была значна скарочана перакачка блакітнага паліва праз Украіну ў Славаччыну.

Расія абмяжоўвае транзіт газу праз Польшчу, Украіну і Славаччыну

04.01.2022 11:27
Паводле часткі заходніх аналітыкаў, такім чынам Масква хоча прымусіць Еўрасаюз пагадзіцца на запуск Nord Stream 2.