Беларуская Служба

У панядзелак дзеці вяртаюцца ў школы

05.01.2022 15:44
У цяперашні час дыстанцыйнае навучанне ў школах дзейнічае з 10 снежня мінулага года 
Do nauki stacjonarnej uczniowie wrócą 10 stycznia
Do nauki stacjonarnej uczniowie wrócą 10 styczniaNadyaEugene/Shutterstock

З панядзелка, 10 студзеня, вучні, як і планавалася, вернуцца да стацыянарнага навучання, – паведаміў намеснік міністра адукацыі і навукі Польшчы Томаш Рымкоўскі. Ён адзначыў, што гэта будзе адбывацца пры пэўных санітарных абмежаваннях у выпадку выяўлення выпадкаў каранавіруса ў школах:

- У тых школах, дзе будуць выкрывацца выпадкі заражэння, будуць дзейнічаць ужо добра вядомыя працэдуры. У выпадку вялікай школы, та частка вучняў і настаўнікаў, якая мела кантакт з заражаным, сыходзіць на каранцін, на дыстанцыйную адукацыю. Калі школа малая, альбо вялікі ачаг заражэння – уся ўстанова адукацыі сыходзіць на дыстанцыйнае навучанне.

У цяперашні час дыстанцыйнае навучанне ў школах дзейнічае з 10 снежня мінулага года ў сувязі з ростам выпадкаў заражэння каранавірусам.

iar/эж

Прэзідэнт Польшчы заразіўся каранавірусам

05.01.2022 12:08
Чарговыя 632 пацыенты з такім дыягназам памерлі.