Беларуская Служба

Прэзідэнцкая пара Польшчы павіншавала хрысціянаў усходняга абраду з Раством

06.01.2022 12:25
«Падчас каляднай вячэры, калі вы будзеце дзяліцца прасфорай, хай усе сэрцы адчуюць цяпло і любоў, блізкасць». 
Пажаданні прэзідэнцкай пары Крыніца: Przemysław Keler/KPRP

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда разам з жонкай Агатай Кронхаўзер-Дудай склалі пажаданні духавенству і вернікам Праваслаўнай, Грэка-каталіцкай ды іншых усходніх цэркваў Польшчы. Сёння верныя ўсходніх абрадаў святкуюць Каляды.

Прэзідэнт Анджэй Дуда і Агата Кронхаўзер-Дудай адзначылі, што Раство аб'ядноўвае ўсіх хрысціянаў у глыбокім пачуцці супольнасці: «Падчас каляднай вячэры, калі вы будзеце дзяліцца прасфорай, хай усе сэрцы адчуюць цяпло і любоў, блізкасць. Хай гэта будзе прыемнае і мірнае Раство, праведзенае з сямʼёй. Няхай яно прынясе духоўны ўздым і адпачынак ад паўсядзённых выпрабаванняў».

Прэзідэнт і яго жонка таксама пажадалі «усяго самага лепшага» у 2022 годзе, каб гэты год прынёс ажыццяўлення надзей і чаканняў, дазволіў вярнуцца да нармальнага жыцця пасля пандэміі.

Прэзідэнцкая пара выказала павагу да дасягненняў усходняй духоўнай традыцыі: «Яна займае вельмі важнае месца ў нашай Айчыне, дзе сустракаюцца культурныя здабыткі Захаду і Усходу. Дзякуем за клопат аб гэтай традыцыі і яе развіцці, перадаем вам самыя шчырыя вітанні».

iar/эж

Прэзідэнт Польшчы заразіўся каранавірусам

05.01.2022 12:08
Чарговыя 632 пацыенты з такім дыягназам памерлі.

Сёння Тры каралі - адно з самых важных каталіцкіх святаў

06.01.2022 08:09
6 студзеня ў каталікоў важнае свята – Аб'яўлення Пана, якое найчасцей усё ж называюць Трыма Каралямі.