Беларуская Служба

Прэм'ер: Рыхтуем чарговы антыінфляцыйны шчыт, знізім ПДВ на паліва

07.01.2022 10:08
 «Цяпер мы знізім цану яшчэ на 60-70 грошаў».
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnePixabay

Прэмʼер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі ў інтэрвʼю парталу Interia анансаваў другі антыінфляцыйных шчыт. Адным з яго элементаў зʼяўляецца зніжэнне ПДВ на паліва з 23 да 8%.

Матэвуш Маравецкі заявіў, што ўрад прадставіць другі антыінфляцыйны шчыт на наступным тыдні. Дзякуючы зніжэнню ПДВ на паліва кошт літра бензіна знізіцца да 5 злотых. Новаўвядзення ўступяць у сілу з лютага і будуць дзейнічаць на працягу паўгода. Прэмʼер таксама нагадаў, што ўрад ужо знізіў акцыз на паліва, у выніку чаго цана на літр бензіна знізілася з 6 злотых да 5 злотых 70 грошаў. «Цяпер мы знізім цану яшчэ на 60-70 грошаў», – дадаў ён.

Кіраўнік урада адзначыў, што прыняў рашэнне аб зніжэнні падатку на паліва, хоць Еўракамісія яшчэ не дала згоды на такія дзеянні.

Урад Польшчы таксама працягвае працаваць над праектам адмены ПДВ на асноўныя прадукты харчавання. Паводле прэмʼера, падрабязнасці па гэтым пытанні будуць агучаны на наступным тыдні.

iar/эж


Немцы прыязджаюць запраўляцца на польскія АЗС

04.01.2022 16:21
Розніца ў коштах паліва на польскіх і нямецкіх станцыях складае каля 58 еўрацэнтаў.