Беларуская Служба

Амаль 12 тыс. выпадкаў каранавіруса выяўлена ў Польшчы

07.01.2022 13:44
Тым часам у краіне працягваецца вакцынацыя супраць каранавіруса: цалкам прышчэплена больш за 21 млн чалавек, з іх больш за 7 млн атрымалі трэцюю дозу.
Pixabay License
Pixabay LicenseImage by Gerd Altmann from Pixabay

У пятніцу, 7 студзеня Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла, што за апошнія суткі было выяўлена амаль 12 тыс. выпадкаў заражэння каранавірусам. Ад гэтай хваробы памерлі чарговыя 117 пацыентаў.

Намеснік міністра аховы здароўя Польшчы Вальдэмар Краска паведаміў, што ў краіне ўжо пацверджана 107 выпадкаў заражэнняў новым штамам віруса «амікрон»:

-На сённяшні дзень было пацверджана 107 выпадкаў заражэнняў «амікронам». Гэтая мутацыя больш заразная чым іншыя, хутчэй за ўсё праз некалькі тыдняў яна будзе дамінаваць сярод іншых штамаў у Польшчы.

Тым часам у краіне працягваецца вакцынацыя супраць каранавіруса. Цалкам прышчэплена больш за 21 млн жыхароў Польшчы, з іх больш за 7 млн атрымалі трэцюю дозу прышчэпкі.

iar/эж


У вынікі пандэміі чаканая працягласць жыцця палякаў зменшылася на 1 год і 4 месяцы

14.12.2021 14:03
Гэта адзін з самых кепскіх паказнікаў у Еўропе.

Міністр аховы здароўя: 75 працэнтаў памерлых ад COVID-19 не мелі прышчэпкі

30.12.2021 12:11
Міністр аховы здароўя не выключае ўвядзенне жорсткага локдаўна.